Кало́дзішчы (, ) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Калодзішчанскага сельсавета.

Назва У 1557 г. фігуруе як "Калодзезішча" (параўнай блр. калодзезь - калодзежhttps://verbum.by/tsblm/kalodziezh):"Тамъ кгрунты местские по правой руце, ажъ под самое место. Далей до Колодезища селищо Чурыловское; от селища Чурыловского до Озерища болота"Менскія акты. Выпуск першы (XV-XVIII ст.). Менск, 1931. С. 120..З іншага боку, паблізу - Ліпавая Калода.

Назва ўтвораная так жа сама, як і навакольныя назвы Азярышча, Копішча, Гарадзішча, Масцішча.

Геаграфія Прымыкае да гарадской мяжы Мінска на ўсходзе ад горада. Тэрыторыя пасёлка складаецца з некалькіх частак, ізаляваных адна ад адной лесам, пусткамі, гаражнымі кааператывамі, складамі, прамысловымі зонамі і іншым.

Гісторыя Заснаваны ў 2-й палове XIX ст. як леснічоўка. Першымі пасяленцамі ў 1867 годзе былі прызначаныя леснікамі жыхары вёскі Бярозаўка — два браты Ілья і Міхаіл Карповічы.

Да 1871 года разам з чыгункай Масква — Брэст пабудавана станцыя Калодзішчы. Неўзабаве пабудаваны невялікі лесапільны завод і праведзена вузкакалейная дарога. У 1910 годзе завод належаў Кляжыну, многія жыхары Калодзішчаў працавалі на ім.

У 1917 годзе пабудаваны ваенны гарадок і размясцілася воінская часць па навучанні сабак для памежнай службы. Пабудавана чыгуначная ветка Калодзішчы — Міханавічы. У былой сядзібе Анісава адкрыта амбулаторыя. Адкрыта пачатковая школа.

Падчас Другой сусветнай вайны Калодзішчы моцна пацярпелі. Цалкам знішчаны Беларускі рэспубліканскі радыёцэнтр, спалена школа, станцыя.

У 1947 годзе Беларускі рэспубліканскі радыёцэнтр адноўлены. Адноўлены калгас «Перамога». Калодзішчы атрымалі статус рабочага пасёлка.

У канцы 1950-х гадоў пабудаваны тыпавая сярэдняя школа з гімнастычнай залай, клуб і дзіцячы сад.

У 1961 годзе ў Калодзішчах размешчана Геафізічнае ўпраўленне па здабычы і пошуках нафты ў Беларусі. У 1967 годзе Упраўленне пераўтворана ў трэст.

У 1970 годзе ў Калодзішчах пабудаваны Беларускі тэлевізійны цэнтр. Адсюль у эфір пачала выходзіць трэцяя праграма Беларускага тэлебачання, магутнасць перадатчыкаў — 5/1,5 квт. У 1971 годзе адсюль жа пачалася трансляцыя таксама 1 і 2 праграм, магутнасцю перадавальных станцый 25/7,5 квт.

У 1977 годзе ў Калодзішчах пабудаваны «Дом быту» і гандлёвы цэнтр.

У 2008 годзе, пасля больш як дзесяцігадовага перапынку, пачата будаўніцтва некалькіх шматкватэрных дамоў.

Рашэннем Мінскага райсавета ад 17 лютага 2011 года № 103 рабочы пасёлак Калодзішчы пераўтвораны ў аграгарадок.

У 2019 годзе адкрыты падземны пераход праз чыгуначныя пуці і новы будынак чыгуначнай станцыі.

У 2021 годзе пачата праектаванне і будаўніцтва чыгуначнага маста. Адкрыты для карыстання ў 2023.

Адукацыя Пасля 1917 года адкрыта пачатковая школа. Першая настаўніца — Алена Васілеўна Крыцкая. Арганізаваны гурткі лікбезу. У 1933 годзе пачатковая школа пераўтворана ў сямігадовую, у 1936 годзе — у сярэднюю.

Сярод вучняў школы Вікенцій Паўлавіч Карповіч, лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза (1942) Уладзімір Лаўрэнцьевіч Панасюк, партызан Уладзімір Кузьміч Глазуноў, партызан Жыгімонт Эрдман, партызан

У канцы 1950-х гадоў пабудавана тыпавая сярэдняя школа з гімнастычнай залай.

Насельніцтва 2024 год — 22 244 чалавек.

2022 год — 19 599 чалавек. 2019 год — 17 556 чалавек. 2012 год — 13 700 чалавек. 2009 год (перапіс) — 11 445 чалавек. 1999 год (перапіс) — 9388 чалавек. 1997 год — 8711 чалавек, 2673 двары. 1977 год — каля 10 000 чалавек. 1967 год — больш за 5000 чалавек.

Вядомыя асобы Валянцін Іванавіч Даніловіч (1936—1970) — выпрабавальнік парашутнай і касмічнай тэхнікі. Вікенцій Паўлавіч Карповіч (1914—1996) — лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза (1942) Ігар Іосіфавіч Надашкевіч (нар. 1956) — беларускі жывапісец. Аляксандр Барысавіч Тараненка (нар. 1952) — беларускі архітэктар.

Прадпрыемствы і арганізацыі Цэнтральная геафізічная экспедыцыя Рэспубліканскі тэле-радыёвяшчальны цэнтр Рэспубліканскі цэнтр апрацоўкі звестак (РЦАЗ) Раённы цэх электрасувязі База ядахімікатаў і сельгастэхнікі «Агрыматка-96» Мэблевыя прадпрыемствы ТАА «ГеасІдэал», ТАА «Самелга-Трэйд» і інш. Цэх афарбоўкі палімераў Будаўнічыя арганізацыі Кіналагічны цэнтр Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь Два аддзяленні беларускіх банкаў Аддзяленне сувязі Два дзіцячыя садкі Сярэдняя школа Медыцынскі цэнтр Крамы і аптэкі, большасцю побач са станцыяй

Транспарт

Вулічнае асвятленне, дарожнае пакрыццё, тратуары і пешаходныя дарожкі зроблены на цэнтральных вуліцах вакол чыгуначнай станцыі і шматпавярховых дамоў. Дарогі з цвёрдым пакрыццём да ваенных гарадкоў і Маскоўскай шашы.

Праз аграгарадок праходзіць чыгунка Барысаў — Орша — Масква. У межах аграгарадка на станцыі Калодзішчы і прыпыначным пункце Садовы спыняюцца электрацягнікі рэгіянальных і гарадскіх ліній. На станцыі Калодзішчы абслугоўваюць турыстычныя цягнікі.

Рэгулярна курсіруюць Аўтобусныя маршруты 31 — «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі (2-я брама)» 167 — «ДС Уручча-2 — Калодзішчы» 169 — «ДС Уручча-2 — чыгуначная ст. Калодзішчы» 194С — «ДС Уручча-2 — Калодзішчы-2 (Палігон)» 195 — «ДС Уручча-2 — МТЗ Калодзішчы» 362 — «Мінск (ДС Славінскага) — Ліпавая Калода» 371 — «Мінск (ДС Уручча-2) — Юхнаўка» Маршрутнае таксі 1547 — «Чыг. ст. Калодзішчы — ДС Каржанеўскага»

Сярэдняя тэмпература паветра

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Калодзішчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна