Ржа́вец () — колішняя вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Ждановіцкага сельсавета.
У красавіку 2004 года тэрыторыя вёскі перададзена ў склад горада МінскаУказ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174 О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска .
Назва Назва-характарыстыка Ржавец: вадацёкі з «іржавай» вадой.
У басейне Дняпра неаднаразова сустракаюцца назвы невялікіх рэчак Ржавец, Ржава, Ржавая, Ржавіца, Ржаўка, Аржаўка, Ржаўчына, якія адлюстроўваюць колер вады ў іхВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 215.. Каля менскага Ржаўца сапраўды на карце 1910 г. пазначаны безназоўны ручай пасярод забалочанай мясцовасці, які выцякае з месца цяперашняга заказніка «Лебядзіны».
Так жа сама ўтвораная назва былой рэчкі Крупец (на ёй была вёска Крупцы, суседняя да Ржаўца).
Гісторыя Згадваецца ў 1582 годзе як сяло, шляхецкая ўласнасць. У 1791 годзе вёска Ржавічы маёнтка Веснінка ў Каралішчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць. У 1800 годзе засценак, уласнасць Г. Гардзялкоўскай, 2 двары, 22 жыхары. У 1815 годзе ўласнасць М. Гілевіча, у 1858 годзе ўласнасць А. Вярыгі. У 1897 годзе ў Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні, вёска, 15 двароў, 87 жыхароў; побач цагельны завод, двор, 15 жыхароў.
У красавіку 2004 года вёска ўключана ў склад горада Мінска. Вясковыя вуліца Пясочная і Пясочны завулак пераназваныя ў Ржавецкую вуліцу і Ржавецкі завулак.
Насельніцтва 1800 год — 2 двары, 22 жыхары 1897 год — вёска, 15 двароў, 87 жыхароў; цагельны завод, двор, 15 жыхароў 1917 год — вёска, 10 двароў, 62 жыхары; хутар, 6 двароў, 36 жыхароў 1941 год — 24 двары, 131 жыхар 1997 год — 107 двароў, 443 жыхары 1999 год — 306 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска