Па́здзеркі (, ), раней Паздзёркі — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Грэбенка. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

Назва З-пад Івянца было прозвішча Паздзер, было горадзенскае Паздзерскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-J9TC-5?i=193&cat=1107447

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-JS4M-4?i=253&cat=2323279.

Ёсць латышскае Pasdershttps://uzvardi.lv/surname/633552. На думку Алеся Мікуса, паходзіць ад старажытнага балцка-літоўскага двухасноўнага імені Pas-derasАлесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. М., 2025. С. 27..

З іншага боку, ёсць чэшскае прозвішча Pazdera.

Гісторыя Вядома з другой паловы XVIII стагоддзя, належала да маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў. Уваходзіла ў склад Менскага павета Маенскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.

У 1815 годзе была ўніяцкая капліца.

Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. На 1888 год у вёсцы сярод землеўладальнікаў былі: Ігнат Паўлаў Ламак (5 і 1/6 дзесяціны зямлі), Юрый Ігнатаў Ламак (5 і 1/6 дзесяціны), Якаў Ігнатаў Ламак (5 і 1/6 дзесяціны), Міхась Піліпаў Матрунчык (15 і 1/3 дзесяціны), усе праваслаўныя сяляне.

У другой палове XIX стагоддзя на могілках была праваслаўная царква Святой Ганны, належала да парафіі Пяцеўшчына. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы была кузня.

У 1912 годзе адкрыта народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У часе рэпрэсій 1930-х гадоў прынамсі 1 жыхар вёскі быў расстраляны.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1815 год — 92 жыхары мужчынскага полу 1897 год — 50 двароў, 268 жыхароў 1908 год — 48 двароў, 591 жыхар 1917 год — 44 двары, 298 жыхароў (усе беларусы) 1926 год — 42 двары, 226 жыхароў 1997 год — 43 двары, 80 жыхароў 1999 год — 54 жыхары 2009 год — 43 жыхары 2019 год — 35 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна