Дзергаі́ (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 8,5 км на поўдзень ад Мінска.

Назва Паводле В. Жучкевіч, назва ад адпаведнага прозвішча, якое, у сваю чаргу, на яго думку, ад назвы аднайменнай птушкі С. 97.

Прозвішча Дзяргай М. Бірыла параўноўвае з прозвішчам Дзяргун — «чалавек з сутаргавымі рухамі»Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 132..

Прозвішча Дзяргай фіксавалася ля Стоўбцаў (Засулле)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-PHFR?i=489&cc=4158550.

Гісторыя

У 1667 годзе вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, 5 дымоў, уласнасць Я. Матушэвіча. У 1791 годзе ўласнасць Прушынскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе ўласнасць Д. Радзівіла, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе ўласнасць памешчыц С. і Я. Ельскіх.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года была пад акупацыяй Польшчы.

У 1924—1959 гадах вёска ў складзе Гатаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., у 1927—1954 гадах яго цэнтр (Дзяргайскі сельсавет)Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1926 годзе ў вёсцы працавалі кузня і шавецкая майстэрня. З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1800 год — 12 двароў, 65 жыхароў 1858 год — 33 жыхары мужчынскага полу 1897 год — 24 двары, 158 жыхароў 1917 год — 30 двароў, 105 жыхароў 1926 год — 36 двароў, 188 жыхароў 1997 год — 31 гаспадарка, 53 жыхары 1999 год — 28 жыхароў 2010 год — 13 жыхароў

Літаратура Дзергаі // С. 385

Спасылкі

Катэгорыя:Навадворскі сельсавет (Мінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна