Та́бары (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацежынскага сельсавета.
Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Табары паходзіць ад блр. табар "часовы лагер, стаянка абоза, месца прывалаў"В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 370.. Ад таго ж табар выводзіў прозвішчы Таборка, Табар, Табароўскі М. БірылаМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 406..
З іншага боку, ёсць літоўскае прозвішча TabarasLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 1007., латышскае Tabarshttps://uzvardi.lv/surname/771186. Сярод старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў вядомыя асновы Ta-, Bar-Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 77, 147.. Мяркуецца, што прозвішчы тыпу ружанскага Табароўскі ад старажытнага балцкага двухасноўнага імені Ta-baras, асновы якога ў адваротным парадку ў латышскім прозвішчы BartaА. Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. — Масква, 2025. — С. 89..
У Літоўскай Метрыцы (кн. 3) ёсць адпісанне ўладання ў Эйшышскай воласці "Янъку, Табареву сыну"Lietuvos Metrika. Kn. 3. Vilnius, 1998. С. 24..
Спасылкі
Катэгорыя:Хацежынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна