Во́страў (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета. Месціцца за 23 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 38 км ад Мінска.
Гісторыя У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Уласнасць Ратынскіх, адносілася да дамена Станіславова. У першай палове XIX стагоддзя Станіслаў Ратынскі прадаў вёску Ваньковічам, якім яна належала да скасавання прыгоннага права. Пасля 1861 года ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета.
У 1901 годзе адкрыта 1-класнае народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Паводле перапісу 1960 года населены пункт меў статус пасёлка.
Насельніцтва 1897 год — 45 двароў, 261 жыхар 1908 год — 48 двароў, 305 жыхароў 1917 год — 45 двароў, 311 жыхароў, усе беларусы 1960 год — 88 жыхароў 2002 год — 12 двароў, 37 жыхароў 2009 год — 40 жыхароў 2019 год — 45 жыхароў
Вядомыя асобы Уладзімір Елісеевіч Лабанок (1907—1984) — беларускі дзяржаўны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1943).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рудзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна