Пры́стань (, ; да XX ст. — Кабы́лічы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 26 км на захад ад Мар’інай Горкі, 55 км ад Мінска, 17 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на правым беразе ракі Пціч (прыток Прыпяці).

Гісторыя На картах XIX ст. пазначана як вёска Кабылічы. Да сялянскай рэформы вёскай валодалі Вітгенштэйны, Ліпскія, Янішэўскія. Было дзве вёскі — Кабылічы Горныя і Кабылічы Дольныя. Маёнтак Кабылічы — цяпер вёска Пцічанская.

У канцы XIX ст. вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1889 годзе маёнткам Кабылічы валодаў дваранін лютэранскага веравызнання Іван Андрэевіч Бунге, было 400 дзесяцін зямлі.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920-я гады ў вёсцы была школа 1-й ступені. У 1929 годзе праведзена калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоная прыстань», дзейнічала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У кастрычніку 1942 года нямецкія войскі ў ходзе карнай аперацыі спалілі вёску і забілі 261 жыхара. Пасля вайны вёска была адноўленая.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234.

Насельніцтва 1897 год — 54 двары, 340 жыхароў 1917 год — 90 двароў, 543 жыхары 1999 год — 68 жыхароў 2002 год — 34 двары, 47 жыхароў 2010 год — 29 жыхароў 2012 год — 21 гаспадарка, 28 жыхароў 2019 год — 18 жыхароў

Спіс вуліц Цэнтральная вуліца

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі