Барава́я Слабада́ (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Гісторыя Да 1861 года вёска адносілася да маёнтка Альхова Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць М. Дзілкевіча. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У 1880 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы. Пасля 1917 года была створана працоўная школа 1-ай ступені (35 вучняў у 1922).
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..
Прынамсі з 2002 года ў вёсцы няма сталых жыхароў, сядзібы выкарыстоўваюцца як лецішчы. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета.
Спіс вуліц Сасновая вуліца Слабадская вуліца
Насельніцтва 1909 год — 13 двароў, 72 жыхары 1917 год — 15 двароў, 95 жыхароў, усе беларусы 2002 год — 0 жыхароў 2009 год — 0 жыхароў 2019 год — 0 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пярэжырскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна