Будзёнаўка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 54 км ад Мінска, 16 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.

Назва Назва дадзеная ў рамках савецкай ідэалогіі 1920-х гадоў, у гонар Сямёна Будзённага, военачальніка, актыўнага ўдзельніка барацьбы за ўсталяванне савецкай улады.

Гісторыя

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР, месца пасялення жыхароў Азярычына.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1944 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі былі спаленыя ўсе дамы вёскі, забітыя 3 жыхары. Пасля вайны вёска была адноўленая.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1999 год — 21 жыхар 2002 год — 12 двароў, 19 жыхароў 2010 год — 14 жыхароў 2019 год — 7 жыхароў

Спіс вуліц Дружная вуліца

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі