Уша́нка. Сустракаецца таксама варыянт Вуша́нка (, таксама Вуша́нка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Вушанка. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 32 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 47 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы.
Назва Ад назвы рэчкі Ушанкі, што выцякала з буйнога возера ля Пярэжыра (цяпер асушанае).
Гісторыя У 1593 годзе Ушанка адносілася да маёнтка Зазер’е, уласнасць Служкаў, у складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага С.239.. У канцы XVIII стагоддзя ўладанне Быкоўскіх С.199..
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі ўладанне Ваньковічаў. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзе сустракаюцца варыянты назвы Ужанка і Ушонка. Паводле перапісу 1897 года фальварак.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1897 — 8 жыхароў 1908 — 3 двары, 31 жыхар 1917 — 44 жыхары 1966 — 76 жыхароў 1999 — 30 жыхар 2002 — 13 двароў, 25 жыхароў 2010 — 18 жыхароў 2012 — 8 гаспадарак, 12 жыхароў 2019 — 10 жыхароў
Спіс вуліц Глыбоцкі завулак Лясная вуліца Музыкальная вуліца Палявая вуліца
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пярэжырскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна