Арту́ра Эра́сма Віда́ль Па́рда (; нар. , , Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Кола-Кола» і нацыянальнай зборнай Чылі. Універсальны ігрок, можа згуляць як у абароне, гэтак і ў паўабароне.
Клубная кар’ера Відаль нарадзіўся ў Сан-Хаакіне, працоўнай камуне ў сталіцы Чылі Сант’яга-дэ-Чылі. Гуляў у футбольных школах клубаў «Дэпортэс Меліпілья», пазней апынуўся ў сістэме чылійскага гранда «Кола-Кола».
«Кола-Кола» У 2006 годзе дэбютаваў у прафесійным футболе, згуляўшы ў матчы «Кола-Кола» і «Універсідад дэ Чылі» (2:1). Відаль за 10 хвілін да канца матча замяніў Гансала Ф'ера. У сваім першым сезоне Артура адразу стаў чэмпіёнам Чылі. Наступны чэмпіянат зноў апынуўся пераможным для «Кола-Кола», а роля Відаля ў клубе ўзрасла. Малады футбаліст згуляў у 30 матчах. Праявіў сябе чыліец і на больш высокім узроўні, забіўшы 3 мячы ў розыгрышы Паўднёваамерыканскага кубка 2006. Тады ж на іграка звярнулі ўвагу скаўты еўрапейскіх клубаў.
«Баер» Сезон Апертуры 2007 года стаў апошнім для Відаля ў складзе «Кола-Кола», паколькі ігрок падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Баер». Спартыўны дырэктар «аспірынавых» Рудзі Фёлер асабіста лётаў у Чылі дзеля падпісання ігракаVidal eyes Bayer and Chile glory . Афіцыйны сайт FIFA. Поўная сума пагаднення склала 11 млн долараў, немцы выплацілі 70 % яго кантракта за 7,7 млн. Гэтая дамова стала найбуйнейшай у гісторыі «Кола-Кола», апярэдзіўшы папярэдняга рэкардсмена — трансфер Маціяса Фернадэса ў «Вільярэал» (9 млн долараў).
19 жніўня 2007 года Відаль дэбютаваў у новым клубе ў матчы з «Гамбургам», які завяршыўся для «Баера» паражэннем. У палове гульняў сезона чыліец выходзіў у аснове, а для таго, каб адкрыць рахунак сваім галам яму спатрэбілася 3 матчы. Артура заняў у камандзе дастаткова трывалае становішча, правёўшы ў двух наступных сезонах 29 і 31 матч адпаведна.
«Ювентус» 22 ліпеня 2011 года стаў іграком турынскага «Ювентуса». З іграком быў заключаны пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 10,5 мільёнаў еўра«Ювентус» подтвердил трансфер Видаля. soccer.ru. У складзе «Ювентуса» здолеў трывала замацавацца ў аснове. 28 лістапада 2013 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Капенгагена» адзначыўся хет-трыкам, а ў сезоне 2014/15 дапамог турынскаму клубу дайсці да фінала Лігі чэмпіёнаў.
«Баварыя» 28 ліпеня 2015 года было афіцынйа абвешчана аб пераходзе Відаля ў мюнхенскую «Баварыя». Сума трансферу склала 37 млн еўра.
«Барселона» У жніўні 2018 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Відаля ў «Барселону», і неўзабаве паўабаронца быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка іспанскага клуба«Барселона» представила Видаля. by.tribuna.com.
«Інтэрнацыянале» У верасні 2020 года стаў іграком «Інтэрнацыянале».
Апошнія гады У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Інтэрнацыянале» і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці футбаліста бразільскага «Фламенгу». У ліпені 2023 года пакінуў клуб і перайшоў у «Атлетыку Паранаэнсі».
У студзені 2024 года вярнуўся ў «Кола-Кола».
Міжнародная кар’ера У 2007 годзе Відаль дэбютаваў і ў зборнай Чылі, згуляўшы ў матчы супраць зборнай Венесуэлы. Удзельнічаў у адборачнай кампаніі і фінальнай частцы чэмпіянату свету 2010 года.
Дасягненні «Кола-Кола»: Чэмпіён Чылі (3): 2006 (а), 2006 (к), 2007 (а)
«Ювентус»: Чэмпіён Італіі (4): 2012, 2013, 2014, 2015 Уладальнік Кубка Італіі: 2015 Уладальнік Суперкубка Італіі (2): 2012, 2013
«Баварыя»: Чэмпіён Германіі (3) 2016, 2017, 2018 Уладальнік Кубка Германіі: 2016 Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2016, 2017
«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі: 2019 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2018
«Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі: 2021 Уладальнік Кубка Італіі: 2022 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2021
«Фламенгу»: Уладальнік Кубка Бразіліі: 2022 Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2022
Чылі: Уладальнік Кубка Амерыкі (2): 2015, 2016
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Чылі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чылі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Кола-Кола Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Фламенгу Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыку Паранаэнсі Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе