Алякса́ндр Дзмі́трыевіч Боечка (нар. , у Наваград-Валынскім раёне Жытомірскай вобласці УССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2012-2013).
Біяграфія У 1986 скончыў Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, у 1999-м — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі, у 2009 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ.
З 1986 года ў органах пагранічнай службы.
Два з паловай года служыў у Афганістане. Па яго словах, выклікаўся добраахвотнікам. Трапіў туды адразу пасля Тбіліскага вучылішча. Камандаваў узводам і батарэяй.
Cлужыў у Гродзенскім і Лідскім пагранатрадзе.
Да прызначэння старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння - начальнікам арганізацыйна-інспектарскага аддзела - сакратаром калегіі ДПК.
2 жніўня 2012 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 350 ад 02.08.2012 «Аб прызначэнні А.Д.Боечкі»
2 лістапада 2013 быў вызвалены з пасады.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 497 ад 02.11.2013 «Аб вызваленні ад пасады А.Д.Боечкі»
Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За бездакорную службу» I ступені Медаль «За бездакорную службу» II ступені Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Спасылкі Старонка на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта