Жэрвэ́ Яо́ Куасі́ (), больш вядомы як Жэрві́нью (; нар. , Аньяма, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік турэцкага клуба «Трабзанспор» і нацыянальнай зборнай Кот-д’Івуара. Сваю мянушку атрымаў ад аднаго бразільскага трэнера, яшчэ выступаючы на радзіме.

Клубная кар’ера Жэрвінью распачаў кар’еру ў юнацкай камандзе абіджанскага клуба «АСЕК Мімозас», дзе правёў пяць гадоў. Менавіта ў гэтым клубе ад бразільскага трэнера атрымаў мянушку «Жэрвінью». Неўзабаве футбаліст перайшоў у клуб другога івуарыйскага дывізіёна «Тумадзі», дзе некаторы час гуляў разам з братамі Яя, Кало і Ібраімам Турэ.

Праз два гады Куасі перайшоў у бельгійскі чэмпіянат, дзе да 2007 года гуляў у складзе «Беверэна». У сезоне 2007/08 выступаў у французскім чэмпіянаце ў клубе «Ле-Ман» разам са сваім суайчыннікам Рамарыкам. Пасля добрага сезона ў «Ле-Мане» футбалістам зацікавіліся скаўты некалькіх клубаў, як «Манака», «Пары Сен-Жэрмен», «Алімпік» Марсель і «Арсенал». Але ў выніку 21 ліпеня 2009 года Жэрвінью падпісаў трохгадовы кантракт з клубам «Ліль».

18 ліпеня 2011 года перайшоў у лонданскі «Арсенал», падпісаўшы з клубам доўгатэрміновы кантрактВенгер подтвердил переход Жервиньо в Арсенал" . Чемпионат.com. У сваім дэбютным матчы ў Прэм’ер-лізе супраць «Ньюкасл Юнайтэд» ігрок быў выдалены з поля на 76-й хвіліне пасля сваркі з Джоі Бартанам. 19 жніўня 2013 года футбаліст падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Рома» тэрмінам да 30 чэрвеня 2017 годаGervinho completes transfer to Roma. Arsenal FC. 25 жніўня 2013 года дэбютаваў за «Рому» у матчы 1-га тура чэмпіянату Італіі 2013/14 у гасцях супраць «Ліворна»Livorno — Roma 0:2, De Rossi fa felice Garcia. La Repubblica.

У студзені 2016 года перабраўся ў Кітай, папоўніўшы склад дэбютанта мясцовай Суперлігі — клуба «Хэбэй Чайна Форчун»Жервиньо перешел из «Ромы» в китайский клуб «Хэбэй Чжунцзи». by.tribuna.com. У жніўні 2018 года разарваў кантракт з кітайскім клубам і вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком «Пармы»Жервиньо перешел в «Парму». by.tribuna.com. У чэрвені 2021 года, пасля таго як «Парма» выбыла ў Серыю B, падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім «Трабзанспорам». Значную частку сезона 2021/22 прапусціў з-за траўмы.

У ліпені 2022 года перайшоў у грэчаскі «Арыс».

Міжнародная кар’ера У лістападзе 2007 года Жэрвінью быў выкліканы ў галоўную зборную краіны на таварыскія матчы супраць зборных Анголы і Катара, а пазней запрошаны ў склад зборнай на Кубак афрыканскіх нацый 2008. 15 чэрвеня 2010 года Жэрвінью згуляў свой першы матч на чэмпіянаце свету 2010. Ён адгуляў 82 хвіліны супраць зборнай Партугаліі і быў названы найлепшым іграком матча паводле версіі гледачоў ITV1.

Дасягненні «Ліль»: Чэмпіён Францыі: 2011 Уладальнік Кубка Францыі: 2011

«Трабзанспор»: Чэмпіён Турцыі: 2022

Зборная Кот-д’Івуара: Уладальнік Кубка афрыканскіх нацый: 2015

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Кот-д’Івуара Катэгорыя:Ігракі зборнай Кот-д’Івуара па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Беверэн Катэгорыя:Ігракі ФК Ле-Ман Катэгорыя:Ігракі ФК Ліль Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Хэбэй Чайна Форчун Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК Трабзанспор Катэгорыя:Ігракі ФК Арыс Салонікі Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года