Redirected (фільм) — літоўска-брытанская гангстэрская экшан камедыя літоўскага рэжысёра Эміліса Вэвіліса, якая выйшла ў 2014 годзе. Чацьвёра сяброў упершыню рабуюць падпольнае казіно ў Лондане. Уцякаючы ў Малайзію, яны трапляюць у Літву, дзе разгортваюцца асноўныя падзеі фільма. Прэм'ера фільма адбылася ў Літве 10 студзеня 2014, у Вялікабрытаніі 13 лістапада 2014.

Сюжэт Джон, Бэн ды Цім па наводцы Карла рабуюць казіно. Па плане рабаўнікоў павінна быць чацьвёра і сябры далучаюць да сябе Майкла, але нічога не кажуць яму аб рабаўніцтве. План здаецца ідэальным. Сябры паспяхова рабуюць незаконнае казіно ў Лондане і атрымліваюць грошы - каля мільёна фунтаў наяўнымі. Golden Pole (Вінні Джонс) быў вымушаны аддаць кальцо-пячатку рабаўнікам. Падчас рабавання сябры выдаюць Карла. Абрабаваныя гульцы казіно праз Майкла пачынаюць шукаць ягоных сяброў. Падчас уцёкаў ў Малайзію, праз вывяржэнне вулкана Эйяф'ятлаёкюдль, сябры вымушана апынаюцца ў Літве.

Ролі Вінні Джонс — Golden Pole Скот Вільямс — Майкл Гіл Дарнэлл — Джон Олівер Джэксан — Цім Энтані Стрэхан — Бэн Андрюс Жураўскас — Стаська Вітаўтас Шапранаўскас — Алгіс Артур Смальянінаў — Дончус Віта Шаўчулайнітэ — Саўле Моніка Вайчулітэ — Сімона Даніэль Нэмэ — Турак Даніэль Боўкер — Мяса Эндру Макхол — Карл Аўрымас Мілешюс — Віска

Рэліз Фільм сабраў 1.8 млн. даляраў у Літве.

Катэгорыя:Фільмы Літвы