Джэ́к Э́ндру Га́ры Уі́лшыр (; нар. , Стывенедж, Англія) — англійскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2010—2016).
Клубная кар’ера Джэк Эндру Уілшыр пачынаў свой шлях у акадэміі «Арсенала». Ён вылучаўся сярод аднагодкаў вялікай хуткасцю, філіграннай тэхнікай, пастаўленым ударам. У адзін з прыездаў на гульню моладзёвай каманды Венгер убачыў выдатную гульню левага вінгера, і прымеціў яго. Па хуткім часе галоўны трэнер «Арсенала» зразумеў, што хлопца трэба пераводзіць у аснову, і Джэк быў да гэтага гатовы.
Перад сезонам 2008/09 у заяўцы «Арсенала» з’явіўся 16-гадовы паўабаронца. Яго дэбют адбыўся 13 верасня ў матчы супраць «Блэкберна», Уілшыр выйшаў на замену на 84 хвіліне. На той момант футбалісту было ўсяго толькі 16 гадоў 256 дзён. Джэк стаў самым маладым дэбютантам «Арсенала» ў Прэм’ер-лізе, пабіўшы рэкорд Фабрэгаса. 23 верасня Уілшыр забіў свой першы гол за «Арсенал» у браму «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) у Кубку Лігі. Але гэта з’яўленне стала адзіным для Джэка ў Прэм’ер-лізе ў гэтым сезоне. У той жа час Уілшыр добра выявіў сябе ў Кубку Лігі, дзе «Арсенал» атрымаў пераканаўчыя перамогі над «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) і «Уіганам» (3:0).
Пазней Уілшыру атрымалася трохі пагуляць у Лізе чэмпіёнаў, выходзячы на замену ў матчах з «Дынама» Кіеў і «Порту».
5 студзеня 2009 года Уілшыр падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Арсеналам». У гэты час ён перастаў з’яўляцца ў складзе першай каманды, выступаючы галоўным чынам за рэзерв і моладзевую каманду. З апошнімі Уілшыр дамогся перамогі ў моладзевым Кубку Англіі, паказаўшы цудоўную гульню ў двух фіналах супраць «Ліверпула». Легендарны ігрок «Арсенала» Ліям Брэйдзі ахарактарызаваў Джэка, як іграка валодаючага «адмысловым талентам», і выказаў меркаванне, што пройдзе трохі часу, перш чым юны ігрок стане іграком асновы.
2 ліпеня 2009 года Уілшыр падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт. Падчас перадсезоннай падрыхтоўкі 2009 года Уілшыр ізноў прымусіў казаць пра сябе. У абодвух матчах «Кубка Эміратаў», перамогу ў якім атрымаў «Арсенал», Джэк быў прызнаны «іграком матча».
Сезон 2011/12 поўнасцю прапусціў з-за траўмы, пазней зноў вярнуўся ў строй. У сезоне 2015/16 ізноў амаль не гуляў з-за траўмы, і 31 жніўня 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Борнмуту»Уилшер перешел в «Борнмут» на правах аренды . by.tribuna.com.. Па заканчэнні сезона 2016/17 вярнуўся ў «Арсенал». У чэрвені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў лонданскі клуб.
У ліпені 2018 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Вест Хэм Юнайтэд», падпісаўшы трохгадовы кантракт«Вест Хэм» объявил о трансфере Уилшера. by.tribuna.com.. У кастрычніку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў лонданскі клуб«Вест Хэм» расторг контракт с Уилшером. Он сыграл 19 матчей за два года. by.tribuna.com..
У студзені 2021 года зноў стаў іграком «Борнмута»Экс-хавбек «Арсенала» Уилшер подписал контракт с «Борнмутом». by.tribuna.com.. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2021 годаУилшер покинул «Борнмут». Экс-хавбек «Арсенала» с января играл в Чемпионшипе. by.tribuna.com., пасля чаго пашгода заставаўся без каманды. У лютым 2022 года папоўніў склад дацкага «Орхуса»Бывший игрок сборной Англии возвращается в футбол. Удивительный выбор клуба. football.by., дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У ліпені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыФутбол. Двукратный обладатель Кубка Англии по футболу Джек Уилшир завершил карьеру в возрасте 30 лет . pressball.by..
Дасягненні «Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (2): 2014, 2015 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2014
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на афіцыйным сайце «Арсенала»
Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Болтан Уондэрэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Борнмут Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Орхус