А́аран Джэ́ймс Пі́тэр Рэ́мзі (, англійскае вымаўленне ; нар. , Кайрфілі, Уэльс) — валійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Кардыф Сіці» і нацыянальнай зборнай Уэльса.

Клубная кар’ера «Кардыф Сіці» Ааран трапіў у футбольную сістэму «Кардыф Сіці» ў васьмігадовым узросце. Праз некалькі гадоў Рэмзі атрымаў магчымасць дэбютаваць у асноўным складзе свайго клуба ў апошнім для «Кардыфа» хатнім матчы чэмпіянату Футбольнай лігі ў сезоне 2006/07 супраць «Хал Сіці». Замяніўшы на апошняй хвіліне Пола Пэры, Ааран, чый узрост на той момант складаў 16 гадоў і 124 дні, стаў самым юным футбалістам, які гуляў калі-небудзь за «Кардыф», адабраўшы гэта дасягненне ў Джона ТошакаJones hails record-breaker Ramsey, BBC Sport.

«Арсенал» 10 чэрвеня 2008 года па выніках перамоў прадстаўнікоў «Кардыф Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд», «Арсенала» і «Эвертана» было абвешчана, што Рэмзі аддаў перавагу працягнуць сваю кар’еру ў «Арсенале», які выплаціў «Кардыфу» суму ў памеры 4,8 мільёнаў фунтаў стэрлінгаўArsenal claim discount on Ramsey deal. Wales Online.. Выкарыстоўваўся як паўабаронца шырокага дыяпазону, паміж іншым, ён зарэкамендаваў сябе як добры нападнік пасля сыходу Сеска Фабрэгаса.

«Ювентус» У лютым 2019 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Ювентусам», які пачаў дзейнічаць у ліпені таго ж года, па заканчэнні кантракта з «Арсеналам»«Ювентус» объявил о контракте с Рэмзи. by.tribuna.com.. У студзені 2022 года, страціўшы месца ў складзе турынскага клуба, на правах арэнды далучыўся да «Рэйнджэрс»"Рейнджерс" договорился с "Ювентусом" об аренде Рэмзи. football.by.Стали известны условия перехода Рэмзи в "Рейнджерс". football.by..

У ліпені 2022 года кантракт паўабаронцы з «Ювентусам» быў разарваны.

«Ніца» У жніўні 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з французскай «Ніцай». У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і далучыўся да «Кардыф Сіці».

Міжнародная кар’ера 19 лістапада 2008 года Ааран выйшаў у складзе нацыянальнай зборнай Уэльса ў таварыскім матчы супраць зборнай ДанііDenmark 0-1 Wales, BBC Sport.

Дасягненні «Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2014, 2015

«Ювентус» Чэмпіён Італіі: 2020 Уладальнік Кубка Італіі: 2021 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2020

«Рэйнджэрс»: Уладальнік Кубка Шатландыі: 2022

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на сайце «Арсенала»

Катэгорыя:Футбалісты Уэльса Катэгорыя:Ігракі зборнай Уэльса па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Кардыф Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Нотынгем Форэст Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Ніца Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Ігракі алімпійскай зборнай Вялікабрытаніі па футболе