Крупля́ны (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 40 км на захад ад Баранавіч, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 35 жыхароў, 23 гаспадаркі (2005).
Гісторыя Пад 1631 і 1632 гг. маёнтак Круплі ўпамінаецца ў дакументах Віленскага цэнтральнага архіва.
У 1886 годзе сяло ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічала царква.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Моўчадскай гміне Слонімскага павета. Побач з вёскай знаходзіўся фальварак Крушыны.
З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Круплянскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 6 вяскоўцаў.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 — 7 двароў, 91 жыхар; XX стагоддзе: 1905 — 148 жыхароў; 1921 — 12 дамоў, 67 жыхароў, у фальварку — 1 дом, 8 жыхароў; 1959 — 175 жыхароў; 1970 — 201 жыхар; 1998 — 5 двароў, 50 жыхароў; XXI стагоддзе: 2005 — 35 жыхароў, 23 гаспадаркі.
Інфраструктура Працуе магазін.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Маўчадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна