Ко́лбавічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Падгорнаўскага сельсавета.
Назва Фіксавалася прозвішча Калбоўскі (Дзеркаўшчына), слонімскае Колб.https://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=D&w=22br&rid=D&search_lastname=kalbowska&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9T3-L9D6-1?i=787&cat=2356543
Геаграфія
Размешчана за 49 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, на р. Шчара.
Гісторыя У 1965 годзе археолаг Васіль Супрун абследаваў сляды селішча ва ўрочышчы Мядзведзева ГоркаАрхеологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, c. — С. 14..
Вядома з 1567 года як уласнасць шляхцічаў Івановіча, Федаровіча, Яцкава. У 1905 годзе ў Шылавіцкай воласці Слонімскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 кастрычніка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 10 вяскоўцаў. У верасня 1943 года гітлераўскія карнікі спалілі вёску і загубілі 162 жыхароў. Ахвяры фашызму увекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». Пасля вайны вёска адноўлена.
Насельніцтва 1905 год — 255 жыхароў. 1940 год — 312 жыхароў, 85 двароў. 1959 год — 305 жыхароў. 1970 год — 364 жыхары. 1998 год — 131 жыхар, 81 двор. 2005 год — 119 жыхароў, 65 гаспадарак. 2019 год — 45 жыхароў
Славутасці Абеліск на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у цэнтры вёскі.
Крыніцы
Літаратура Каўбавічы.
Спасылкі
Катэгорыя:Падгорнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі