Навасёлкі (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 2,5 км ад Бярозы, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя У 1890 годзе ў Картузскабярозаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Непадалёку ад вёскі дзейнічаў цагельны завод.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства Польшчы, з 1932 года ў Сялецкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ва Углянскім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 14 красавіка 1964 года вёска ў Бярозаўскім сельсавецеРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)..

У 1970 годзе вёска ў Бярозаўскім сельсавеце, ферма; племсаўгас «Прамень».

Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, якая ў паўд. частцы заканчваецца Т-падобнай развілкай.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 266 жыхароў, пры цагельным заводзе — 8 чал. у 1 доме. XX стагоддзе: 1905 — 271 жыхар, на цагельным заводзе — 11 жыхароў. 1940 — 61 двор, 343 жыхары. 1959 — 64 гаспадаркі, 245 жыхароў. 1970 — 172 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 74 двары, 200 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бярозаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна