Мар'яно́ва (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя У 1864 годзе ў Сігневіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. пад назвай Мар'янаполь. У 1890 годзе в. Мар'ямполь, альбо Навасёлкі, у Равяціцкай воласці.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы. У 1924 годзе в. Мар'яполь (Навасёлкі) у Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 37 будынкаў. З 1932 года ў Сігневіцкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ва Уманскім, з 23 мая 1940 года — у Сігневіцкім сельсавеце.

У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з поўначы на паўднёвы захад, двухбакова забудаванай.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1905 — 178 жыхароў. 1924 — 154 жыхары. 1940 — 41 двор, 251 жыхар. 1959 — 56 гаспадарак, 206 жыхароў. 1970 — 202 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 28 двароў, 40 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сігневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна