Аперацыя «Герман» ( ) — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва ў Валожынскім, Івянецкім, Любчанскім, Навагрудскім, Юрацішкаўскім раёнах.
Праводзілася 1 ліпеня — 11 жніўня 1943 года сіламі 1-й матарызаванай брыгады СС, 3 паліцэйскіх палкоў, асобага батальёна СС Дырлевангера, 3 батальёнаў вермахта, паліцэйскіх батальёнаў, 5 жандарскіх, грэнадзёрскіх і артылерыйскіх узводаў, падраздзяленнямі паліцыі бяспекі і СД Беларусі, спецыяльнымі падраздзяленнямі з Мінска. Усяго для наступлення было сканцэнтравана больш за 50 тыс. салдат і афіцэраў. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў групенфюрэр СС і генерал-лейтэнант паліцыі К. фон Готберг.
Для вывазу жывёлы, сельскагаспадарчай прадукцыі і маёмасці, угону насельніцтва прыцягваліся спецыяльныя каманды баранавіцкага гебітскамісарыята, упаўнаважаныя гаспадарчыя інспекцыі «Усход».
У ходзе аперацыі нямецкія войскі спалілі больш за 60 польскіх і беларускіх вёсак і знішчылі 4280 чалавек з ліку грамадзянскага насельніцтва. Ад 21 да 25 тысяч чалавек саслалі на прымусовыя работы ў трэці Рэйх, а тысячы іншых былі выселеныя за межы зоны блакавання.
Перадумовы
Пасля вераснёўскага паражэння Польшчы, сталбцоўскі і валожынскі паветы апынуліся пад уладай СССР. У сваю чаргу, пасля нямецкага ўварвання ў чэрвені 1941 года тэрыторыі абодвух паветаў увайшлі ў склад Рэйхскамісарыята Остланд. Немцы, пры падтрымцы беларускіх калабарацыяністаў забілі большасць мясцовых яўрэяў і распачалі бязлітасны тэрор супраць польскага насельніцтва. У той жа час бязмежная Налібоцкая пушча стала прытулкам для чырвонаармейцаў, якім ўдалося пазбегнуць нямецкага палону і для яўрэяў, якія ўцяклі з навакольных гета. На рубяжы 1942/43 года перакінутыя праз лінію фронту савецкія афіцэры і камісары прыступілі да трансфармацыі гэтых бездапаможных груп ў рэгулярныя партызанскія атрады. Па афіцыйных падліках, у дзень 1 мая 1943 года ў Налібоцкай пушчы было ўжо 2941 савецкіх партызан.
Неўзабаве пасля пачатку нямецкай акупацыі на тэрыторыі даваеннага Навагрудскага ваяводства пачалі стварацца структуры Саюза Узброенай Барацьбы (пераіменаванага ў лютым 1942 года ў Армію Краёву). У лістападзе 1941 г. камандаванне Навагрудскай акругі АК прызначыла падпаручніка Аляксандра Варакомскага (псеўданім. «Швір» на пасаду каменданта вобласці Стоўбцы (кодавая назва «Слуп»). Першапачаткова дзейнасць вобласці «Слуп» было засяроджана на назапашванні зброі і боепрыпасаў, а таксама пранікнення ў мясцовыя структуры беларускай паліцыі і адміністрацыі. Ідэя стварэння польскага партызанскага атрада не знайшла падтрымкі, камандаванне акругі выконвала загад Галоўнага Камандавання АК па абмежаванню дзеянняў узброеных сіл да моманта пачатку ўсеагульнага паўстання. Толькі такія фактары, як рост колькасці выкрытых салдатаў і вярбоўка польскай моладзі ў шэрагі савецкіх партызанскіх атрадаў пераканалі камандаванне змяніць пазіцыю. Штуршком да арганізацыі польскага атрада стала, у прыватнасці, масавае забойства жыхароў вёскі Налібакі праведзенае савецкімі партызанамі ноччу 7/8 мая 1943 г.
3 чэрвеня 1943 г. ў маёнтку Куль у глыбіні Налібоцкай пушчы адбылася першая вярбоўка ў шэрагі польскага атрада. У гэты дзень зарэгістраваліся 44 добраахвотнікаў, якія сталі ядром будучай Стаўбцоўскай групоўкі АК. Атрад, камандаванне якім прыняў паручнік рэзерву Каспер Мілашэўскі (пс. «Левальд»), ужо пасля дзесяці дзён вырас да памеру 130 салдатаў. Дзейнасць польскага партызанскага атрада пачалась атакай на моцна абаронены Івянец (19 чэрвеня). Коштам трох забітых і некалькіх параненых польскія салдаты разбілі нямецкі гарнізон і на 18 гадзін вызвалілі сталіцу рэгіёну. У баі загінула ад некалькіх дзесяткаў да 150 немцаў, а ад 100 да 200 беларускіх паліцэйскіх дэзертавалі, каб далучыцца да польскага атрада. Салдаты АК вызвалілі многіх зняволеных і захапілі вялікую колькасць зброі, боепрыпасаў, прадуктаў харчавання і абсталявання. Згодна з ацэнкай асобных гісторыкаў, захоп Івянца быў адным з найбуйнейшых узброеных выступленняў у гісторыі Арміі Краёвай.
Пасля сыходу з Івянца, польскі атрад накіраваўся ў паўднёва-ўсходнюю частку Налібоцкай пушчы, дзе заснаваў лагер у вёсцы Беліца і ва ўрочышчы Дрывезна. На працягу амаль тыдня польскія партызаны ліквідавалі блокпасты беларускай паліцыі ў Старыне і Кіслухах (28 чэрвеня), Дзераўной і Волме (30 чэрвеня) у Засуле і Рубяжэвічах (3 ліпеня). Дасягнутыя поспехі дазволілі падняць польскі атрад у рангу да батальёна і павялічыць яго колькасць, па меншай меры, да 554 салдатаў.
Першыя баі «Івянецкае паўстанне» выклікала вялікі ажыятаж на Навагрудчыне і сур’ёзна занепакоіла нямецкае камандаванне. Акупанты вырашылі любой цаной ліквідаваць польскія і савецкія базы ў Налібоцкай пушчы. Супрацьпартызанская аперацыя, атрымала кодавую назву «Герман», і павінна была ахопліваць шырокі ўчастак, паміж гарадамі: Маладзечна, Стоўбцы, Любча і Шчорсы. Згодна з нямецкімі планамі, аперацыя павінна была пачацца на тэрыторыі, праз якую праходзілі чыгуначныя лініі Баранавічы — Маладзечна — Ліда і Ліда — Баранавічы. Затым нямецкія атрады павінны былі загнаць партызанаў у глыбіню Налібоцкай пушчы, правесці яе блакаванне, пасля чаго зрабіць сістэматычнае «ачышчэнне» ляснога комплексу. Запланаваная супрацьпартызанская аперацыя была павінна таксама забяспечыць рэалізацыю эканамічных мэтаў, г. зн. забяспечыць нямецкай эканоміцы новы кантынгент прымусовай працоўнай сілы.
Аб тым, якую значнасць надавалі немцы поспеху гэтай аперацыі, можа сведчыць памер сіл, якія прымал ў ёй: ад 52 да 60 тыс. паліцэйскіх, эсэсаўцаў і салдатаў Вермахта, пры падтрымцы авіяцыі, артылерыі і бронетэхнікі. Разам з нямецкімі атрадамі у аперацыі прынялі таксама ўдзел атрады калабарацыяналістаў, у тым ліку 1-я Руская Нацыянальная Брыгада СС пад камандаваннем Уладзіміра Гіль-Радыёнава. Каманду над сіламі, якія ўдзельнічалі у аперацыі «Герман» ажыццяўляў Камандзір СС і Паліцыі ў Беларусі Брыгадэфюрар СС Курт фон Готберг. Да яго штаба ў Навагрудку далучыўся таксама Обергрупэнфюрар СС Эрых фон дем Бах-Залеўскі, спецыяльны упаўнаважаны Рэйхсфюрара СС па пытаннях барацьбы з партызанскім рухам (Chef der Bandenbekämpfungsverbände).
Аперацыя «Герман» пачалася 13 ліпеня 1943 г. З усходу, з раёна Койданава і Стоўбцаў, накіравалася ў бок лесу нямецкая дывізія, прызначаная для барацьбы з партызанскім рухам (якая да гэтага часу квартыравалася ў Бабруйску). У той жа час з раёна Навагрудка выйшла другая нямецкая групоўка. правёўшы карныя дзеянні ў зоне вакол Любчы і Шчорсаў, а затым перайшла на ўсходні бераг Нёмана, рыхтуючыся да ўдараў у паўднёва-ўсходняй частцы пушчы. У самым пачатку баявых дзеянняў партызаны атрада «Бальшавік» разграмілі з засады варожую аўтакалону і захапілі «Баявы загад на аперацыю „Герман“ і штабную карту».
Разведка польскага батальена ўжо ў канцы чэрвеня атрымала інфармацыю аб будаўніцтве немцамі дадатковых платформаў на чыгуначных станцыях у Койданаве, Негарэлым і Стоўбцах. У сваю чаргу, 13 ліпеня польскую конную разведку заўважылі нямецкія матарызаваныя калоны, накіраваныя ў бок Налібоцкай пушчы. У той жа дзень у польскім лагеры ва ўрочышчы Дрывежа праходзіла польска-савецкая нарада, у якім прынялі ўдзел, у прыватнасці, камандзір стаўбцоўскага батальёна «Lewald» і камандзір івянецкай групоўкі савецкіх партызанаў палкоўнік Р. А. Сідарок (псеўданім «Дубаў».). Тады было вырашана, што нямецкая спроба карнай аперацыі ў раёне пушчы сутыкнецца з рашучым супраціўленнем. Батальён АК атрымаў заданне блакаваць з усходу гасцінец Мінск — Навагрудак, г. зн. галоўную дарогу, якая праходзіць праз Налібоцкую пушчу. Палякі павінны былі таксама блакаваць бакавыя дарогі і прасекі, якія ішлі паралельна галоўнай дарозе (паласа польскай абароны была такім чынам шырынёй у 10 км). Савецкія брыгады, якія налічвалі больш за 4 тысячы партызанаў, павінны былі прыкрываць абодва флангі польскай групоўкі.
Першыя сутыкненні адбыліся 20 ліпеня (Іншыя гісторыкі называюць дату 15 ліпеня). Раніцай таго дня, салдаты АК з 5-га узвода 2-й роты пяхоты, пад камандаваннем плутонавага Антонія Гасюка (пс. «Жучэк», сустрэлі нямецкую калону каля ўзарванага моста на рацэ Шура. Агонь польскіх станковых кулямётаў выклікаў страты ў нямецкім атрадзе, памерам ад некалькіх да трыццаці забітых (у тым ліку чатырох афіцэраў). Былі знішчаны таксама некалькі аўтамабіляў. Польскія салдаты не панеслі ніякіх страт. У той жа дзень на дарозе Івянец — Налібакі 1-й роце пяхоты, пад кіраўніцтвам курсанта Альгірдаса Война (пс. «Лех»), удалося разбіць іншую нямецкую калону. Коштам трох загінулых салдатаў АК яны забілі 25 ворагаў і знішчылі чатыры аўтамабіля.
Да Налібоцкай пушчы дабраліся між тым, асноўныя сілы нямецкай групоўкі. 21 ліпеня нямецкая авіяцыя і артылерыя на працягу некалькіх гадзін абстрэльвалі пазіцыі партызан, пасля чаго ў атаку пайшла пяхота, якую падтрымлівала бронетэхніка. Падчас разлютаваных баёў у раёне Дрывезны і Нешчаровіч, салдаты АК эфектыўна адбівалі атакі праціўніка. Праз некаторы час польскае камандаванне даведалася, аднак, да свайго здзіўлення, што атрады палкоўніка «Дубовы» без папярэджання пакінулі абарончыя пазіцыі. Нямецкія матарызаваныя калоны прабіліся праз дарогу Мінск — Навагрудак, падзяляючы тым самым пушчу на дзве часткі. Над батальёнам АК навісла пагроза акружэння.
Праз некалькі гадоў некаторыя польскія гісторыкі і ветэраны выказалі здагадку, што партызаны мелі намер знішчыць польскі атрад рукамі немцаў, і пагэтаму наўмысна адкрылi яго флангі. Але з захаваўшыхся савецкіх дакументаў, можна, аднак даведацца, што большая частка савецкай партызанскай групоўкі пад ціскам немцаў была рассеяна. Аб гэтым сведчаць і вялікія страты сярод партызанаў.
Блакаванне пушчы У блакіраванай Івянецка-Налібоцкай партызанскай зоне дыслацыраваліся партызанскія брыгады імя Жукава, імя Кірава, імя Сталіна, імя Чкалава, Першамайская і асобна дзеючыя атрады імя Аляксандра Неўскага, «Бальшавік», імя Катоўскага, імя Кутузава, імя Чкалава, кавалерыйскі атрад Дз. А. Дзенісенкі. Агульнае кіраўніцтва зонай ажыццяўляў Баранавіцкі падпольны абком КП(б)Б.
Групоўка «Дубовы» змагла пазбегнуць нямецкага пераследавання і перабрацца ў наваколлі Мінска. Адступленне суправаджалася, аднак, разладам і актамі непадпарадкавання. С захаваўшыхся савецкіх справаздач, можна даведацца, у прыватнасці, што камандзір Брыгады імя Сталіна палкоўнік Павел Гулевіч самавольна пакінуў баявыя атрады. Гэтак жа паступіў камісар гэтай брыгады, Аляксей Мурашоў, які разам з ад’ютантам схаваўся на востраве ў балоце. Некалькі разоў мелі месца выпадкі, што ў начной цемры, партызаны па памылцы абстралялі адзін аднаго. Адно з падраздзяленняў Брыгады імя Сталіна, было амаль цалкам выбіта нямецкай пяхотай і авіяцыяй падчас пераправы праз балота. Без асаблівых страт перажыў аперацыю «Герман» яўрэйскі атрад братоў Бельскіх.
Між тым, у польскім генеральным штабе былі выказаны супрацьлеглыя меркаванні адносна далейшай тактыкі. Паручнік «Левальд» і яго афіцэры выказваліся за падзел батальёна на больш дробныя падраздзяленні, у той час як камандзір акругі Стоўбцы падпаручнік «Швір» настойваў на адступленні сукупнасцю сіл. У канчатковым выніку была аддадзена перавага меркаванню камандзіра атрада. Ноччу 21/22 ліпеня рота падхарунжага «Леха» перагарадзіла тракт Мінск — Навагрудак барыкадамі са ствалоў паваленых дрэў, што часова спыніла марш нямецкіх калон. Гэта дало магчымасць асноўным сілам батальёна перайсці гасцінец і прайсці разам з абозам, у паўночную частку пушчы, дзе была надзея зноў ўступіць у кантакт з савецкімі партызанамі. Падчас начных баёў быў знішчаны нямецкі браніраваны аўтамабіль. У той жа час атрад пакінуў падпаручнік «Швір».