Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Галавачы Гродзенскага раёна. Размешчана ў цэнтры вёскі.
Гісторыя Да сярэдзіны XIX стагоддзя старая драўляная царква ў Верцялішках разбурылася. 21 лістапада 1876 года малодшаму інжынеру Прусаку было даручана знайсці зручнае месца для пабудовы мураванага храма ў суседняй вёсцы Галавачы. 13 красавіка 1877 года губернскі архітэктар Іван Калянкевіч прадставіў у царкоўна-будаўнічую канцылярыю праект і каштарыс на пабудову мураванай царквы на 550 прыхаджанКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 81.
На будаўніцтва храма ўрад асігнаваў 14761 рублёў. На мясцовых прыхаджан быў ускладзены абавязак па падвозцы будаўнічых матэрыялаў. Будаўніцтва скончылася ў 1881 годзе.
Адкрыта ў 1988—1990 гадах пасля заняпаду.
Архітэктура
Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Будынак прамавугольны ў плане з 5-граннай апсідай і 2-яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцай. Асноўны аб’ём накрыты 4-схільным дахам, над якім на 8-гранным барабане ўзвышаецца цыбулепадобная галоўка, такая ж завяршае шацёр званіцы, арачныя праёмы якой завершаны кілепадобнымі какошнікамі. Фасады дэкарыраваны карнізам з філёнгавым фрызам, арачныя аконныя праёмы бакавых фасадаў акаймаваны кілепадобнымі ліштвамі, прамавугольныя аконныя праёмы апсіды і трапезнай — прафіляванымі ліштвамі. Малітоўная зала перакрыта драўляной корабавай столлю.
26 верасня 1881 года быў складзены інвентарны вопіс царквы: .
Літаратура — С. 152 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Галавачы (Гродзенскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Гродзенскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1881 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Івана Калянкевіча