(56) Мелета — буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да цёмнага спектральнага класа P, багатаму арганічнымі і бязводнымі сілікатамі, а таксама вугляроднымі злучэннямі з магчымай прысутнасцю вады ў відзе лёду. Ён быў адкрыты 9 верасня 1857 года нямецкім астраномам Германам Гольдшмітам з дапамогай 4-х цалевага тэлескопа, размешчанага на шостым паверсе яго кватэры ў Лацінскім квартале Парыжа, і названы ў гонар Мелеты, музы думкі і медытацыі ў грэчаскай міфалогіі.
Астэроід характарызуецца нізкім значэннем альбеда, гэта значыць паверхня астэроіда цёмная. Яго адбівальная здольнасць — 2,6%. (Для параўнання: самы цёмны з вялікіх астэроідаў — (95) Арэтуса. Яго адбівальная здольнасць — 1,9%). Пакрыццё астэроідам зорак на гэты момант назіралася двойчы — 1997 і 2002 гадах. Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100) Класіфікацыі малых планет
Спасылкі
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1857 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 100 да 200 км Катэгорыя:Назвы астэроідаў са старажытнагрэчаскай міфалогіі