1875 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі

З’явіліся Будынак былой прыватнай жаночай гімназіі, Магілёў — помнік архітэктуры позняга класіцызму Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла, Жупраны — помнік архітэктуры неагатычнага стілю Свята-Петра-Паўлаўская царква, Браздзечына — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю Свята-Петра-Паўлаўская царква, Бяроза

Нарадзіліся 13 студзеня — Дзмітрый Сцялецкі (пам. 1947), расійскі мастак, іканапісец, скульптар, сцэнограф, эмігрант «першай хвалі» родам з Брэста 23 студзеня — Дзмітрый Полазаў (пам. 1953), рускі і беларускі культурны дзеяч, мастак 25 лютага — Рыгор Міранскі (пам. пасля 1926), — мінскі майстар мастацкай фатаграфіі, адзін з першых фотарэпарцёраў Беларусі 13 мая — Станіслаў Жукоўскі (пам. 1962), жывапісец, пейзажыст; адзін з найвыдатнейшых прадстаўнікоў свайго жанру канца XIX — першай трэці XX стагоддзя 14 жніўня — Мсціслаў Дабужынскі (пам. 1957), рускі і амерыканскі мастак-графік, жывапісец, майстар гарадскога пейзажу, сцэнограф, удзельнік творчага аб’яднання «Свет мастацтва», мастацкі крытык, мемуарыст, першы дырэктар Віцебскага народнага мастацкага вучылішча Павел Валынцэвіч (пам. 1962), адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай фатаграфіі, праваслаўны святар

Галерэя твораў

Катэгорыя:1875 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь