10-я а́рмія () — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Была сфармавана ў студзені 1915 года ў Кёльне. Увесь час свайго існавання ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармавана 6 студзеня 1919 года.
Гісторыя баявых дзеянняў
Падчас Першай сусветнай вайны 10-я армія была размешчана на Усходнім фронце, дзе яна ваявала супраць Расіі. Яна таксама прыняла ўдзел у акупацыі Польшчы і Беларусі ў канцы 1918 года, калі вайна скончылася.
Баявы склад на 1 лютага 1915 года
XXІ корпус XXXІX рэзервовы корпус XXXVIIІ рэзервовы корпус
Камандуючыя
генерал-палкоўнік (з 18.12.1917 генерал-фельдмаршал) Герман фон Айхгорн (26.01.1915 — 5.03.1918) генерал ад інфантэрыі Эрых фон Фалькенгайн (15.03.1918 — 6.01.1919)
Спасылкі
Літаратура
Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне