Царква ў імя Сарака Севастыйскіх мучанікаў — праваслаўны храм у в. Кастыкі Вілейскага раёна, размешчаны на паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана з дрэва. Да 1990-х гг. не дзейнічала. Помнік драўлянага народнага дойлідства з элементамі класіцызму.

Архітэктура Да асноўнага прамавугольнага ў плане аб'ёму далучаны пяцігранная апсіда і бабінец, над якім узвышаецца квадратная ў плане шатровая званіца. Зрубы малітоўнай залы і апсіды пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў накрыты агульным дахам. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Кастыкі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Вілейскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Мінскай вобласці Катэгорыя:1756 год у Беларусі