Боркі — вадасховішча ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, за 13 км у напрамку на ўсход ад Слуцка, прыкладна за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Боркі.

Вадасховішча наліўное. Створана ў 1984 годзе ў мэтах абваднення і рыбагадоўлі. Напаўняецца вадой з ракі Слівянка. Плошча паверхні вадасховішча 0,72 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 4 м.

Літаратура

Катэгорыя:Вадасховішчы Слуцкага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Мінскай вобласці