Таўсталобік стракаты, таўсталобік паўднёвы, вялікагалоў (Hypophthalmichthys nobilis) — буйная хуткарослая рыба роду сямейства .
Апісанне Анатамічная будова добра прыстасавана да збірання і засваення як фітапланктону, так і зоапланктону. Падобны да таўсталобіка звычайнага. Адрозніваецца ад яго больш хуткім тэмпам росту (маса да 30—35 кг), адсутнасцю кіля на бруху, большай галавой і даўжэйшымі груднымі плаўнікамі, больш цёмнай афарбоўкай цела і карацейшым кішэчнікам.
Пашырэнне Пашыраны ў вадаёмах Кітая і басейна Амура. Выкарыстоўваецца для акліматызацыі па-за межамі прыроднага арэала. На тэрыторыю Беларусі упершыню завезены ў 1965 годзе для вырошчвання ў сажалкавых гаспадарках.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Карпавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1845 годзе