Меда́ль «За адзна́ку ў во́інскай слу́жбе» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне Медаль прысуджаецца за: За значныя заслугі ў воінскай службе; За поспехі ў падтрыманні высокай баявой гатоўнасці падраздзяленняў, часцей, злучэнняў і аб’яднанняў, выдатныя паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы, асаблівую адзнаку на вучэннях і манеўрах, пры нясенні баявога дзяжурства; За асаблівыя заслугі ў асваенні, эксплуатацыі і абслугоўванні ваеннай тэхнікі, высокае прафесійнае майстэрства.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя.
Нашэнне Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адвагу».
Катэгорыя:Медалі Беларусі