Паўночны рух супраціву (, фін. Pohjoismainen vastarintaliike; PVL, нарв. Nordiske motstandsbevegelsen; NMB) — паўночнаеўрапейская нацыянал-сацыялістычная арганізацыя і шведская партыя якая ставіць мэтай з дапамогай рэвалюцыі стварыць паўночнаеўрапейскую нацыянал-сацыялістычную рэспубліку, якая складаецца з Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, і магчыма таксама краін Прыбалтыкі.Patriot.nuSök | svenska.yle.fi

На гэты момант Паўночны рух супраціву ўключае ў сябе Шведскі рух супраціву (Svenska motståndsrörelsenNordfront.se | Det fria nordens röst), Фінскі рух супраціву (Suomen vastarintaliikeKansallinen Vastarinta | Vastarintaliikkeen media ), нарвежскі рух супраціву (Den norske motstandsbevegelsen) і дацкі рух супраціву (Den Danske ModstandsbevægelseNordfront.dk | For Nordens Frihed).

Арганізацыя пабудавана на выразнай іерархіі і дысцыплінеVåldsam politisk extremism. Заснавальнік арганізацыі Клас Лунд, вядомы таксама тым, што стаяў ля вытокаў арганізацыі Vitt Ariskt Motstånd (Белы арыйскі супраціў). На дадзены момант лідарам арганізацыі з'яўляецца Сімон Ліндберг пад ім савет кіравання, у які ўваходзяць: Эміль Хагберг (міжнародны прадстаўнік і каардынатар кіраўнікоў рэгіянальных вочак), Фрэдрык Вейделанд (паліттэхнолаг і галоўны рэдактар анлайн-газеты Nordfront) і Пэр Эберг (лідар палітычнай партыі, утворанай у рамках арганізацыі).

У кастрычніку 2014 года было аб'яўлена што Шведскае аддзяленне арганізацыі створыць палітычную партыю. Партыя з'яўляецца «парламенцкім крылом» арганізацыі, а яе лідар Пэр Эберг. Партыю прадставілі 5 верасня 2015.Motståndsrörelsen bildar parlamentarisk gren | Nordfront.se

Гісторыя У сярэдзіне 90-х з турмы выйшлі былыя сябры белага арыйскага супраціву, што і паслужыла штуршком для стварэння руху супрацівуhttp://expo.se/research_smr.html . У снежні 1997 былымі сябрамі National Ungdom (нацыянальная моладзь), супрацоўнікамі газеты Folktribunen (Народная трыбуна) і былымі сябрамі белага арыйскага супраціву быў створаны шведскі рух супраціву.

У 2003 годзе аб'ядналіся шведская і нарвежская арганізацыя, пасля чаго рух супраціву стаў больш ваяўнічы ў сваіх выказваннях. У 2006 спыніла існаванне моладзевае крыло арганізацыі Nationell Ungdom (нацыянальная моладзь). Следам за моладзевым крылом, перастала існаваць і нарвежская арганізацыя, але ненадоўга, у 2010 яна зноў аднавіла працу, і існуе па гэты дзень. Фінскае аддзяленне з'явілася ў 2006-2007 гадах, а ў 2013, пазней за ўсіх, з'явілася дацкае аддзяленне. Такім чынам, на сённяшні дзень, існуе чатыры аддзялення арганізацыі: у Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Даніі, якія ўсе разам складаюць адзінае цэлае — паўночны рух супраціву. У выпуску радыё Nordfront ад 25-га сакавіка таксама гаварылася пра магчымасць з'яўлення Ісландскага крыла арганізацыіhttps://www.nordfront.se/rn52-rapport-fran-island-ludvika-och-om-aipac-talet.smr.

Ідэалогія

Мэты і метады Паўночны рух супраціву вызначае сябе да нацыянал-сацыялістычнаму светапогляду.Svensk nazism 1945-1995 (швед.Nazister dömda för flera grova våldsbrott (швед.Antisemitismen - den gränslösa konspirationsteorin (швед.. 

Згодна шведскай службе дзяржаўнай бяспекі, мэта арганізацыі — усталяваць таталітарнае кіраванне з дапамогай рэвалюцыі (швед.. Арганізацыя ж сама апісвае гэта крыху інакш:

Нягледзячы на тое, што рух супраціву імкнецца стварыць дзяржаву з аўтарытарным урадам, у нашых планах таксама развіццё свабод і дэмакратыі. Паўночнаеўрапейскія нацыянал-сацыялістычная рэспубліка, безумоўна, будзе дзяржавай з моцным лідарам, але адначасова і дэмакратыяй.

Арганізацыя адкрыта заяўляе, што для дасягнення мэты спатрэбіцца кровапралітная барацьбаhttp://adaktusson.blog.mtgnewmedia.se/2009/05/12/exklusiv-intervju-med-forsta-avhopparen-fran-nazistgruppen-svenska-motstandsrorelsen/ :

Ні адзін чалавек не можа стаць сябрам руху супраціву, калі той не гатовы сілай абараняць сябе, арганізацыю, альбо сваіх сяброў ... баязліўцам і цярпілам ў нас няма месца. Ніхто не ўнікне свайго мужчынскага доўгу.

Міжнародныя адносіны Паўночны рух супраціву падтрымлівае прыязныя адносіны з шэрагам нацыяналістычных партый Еўропы. Так, напрыклад, у лютым 2012-га года, сябра тады яшчэ Шведскага руху супраціву, Ніклас Фрост, узяў удзел у маршы нацыянальнага фронту Венгрыіhttps://www.nordfront.se/frost-i-budapest.smr. У жніўні 2013 сябры ШРС прынялі ўдзел у трэніроўках якія праводзіліся нацыянальным фронтам Венгрыі. У лютым 2015 года сябры ПРС прынялі ўдзел у маршы ў памяць аб Хрысто Лукаве ў Балгарыі, які праводзіўся балгарскім нацыянальным рухам. У сакавіку 2015 года два сябры ПРС былі запрошаны ў Пецярбург на «міжнародны кансерватыўны форум», куды паехалі замест раней заяўленай «партыі шведаў»https://www.nordfront.se/international-conservative-forum.smr, з-за чаго ўдзел ПРС у форуме застаўся незаўважаным. У верасні таго ж года на праводзімыя ПРС «дні Паўночнай Еўропы» (швед. Nordendagarna), былі запрошаны сябры Рускага імперскага руху (РІД)https://www.nordfront.se/nordendagarna-2015.smr, пасля чаго шэраг праўрадавых СМІ звінавацілі ПРС у супрацоўніцтве з РасіяйSvenska nazister backas upp av Ryssland | Per Gudmundson | SvD.

Арганізацыя і актывізм

Арганізацыя

Структура руху супраціву носіць строга іерархічны характар. Лідарам арганізацыі з'яўляецца Сімон Ліндберг, пад ім савет кіравання які складаецца з высокапастаўленых сяброў арганізацыі.

Краіна падзелена на сем зон, арганізацыя называе іх «Näste» (Швед. Гняздо). У кожнага гнязда-вобласці ёсць свой кіраўнік.Motståndsrörelsen rekryterar | Nordfront.se Унутры гнёздаў-абласцей, ёсць таксама лакальныя групы (Kampgrupp) у якіх у сваю чаргу ёсць свае кіраўнікі. Часта кіраўнік, адной з кампгруп у вобласці, з'яўляецца кіраўніком і ўсёй вобласці. Калі колькасць людзей у кампгрупе перавальвае за 10 чалавек, група падзяляецца на дзве, для вобласці гэта колькасць складае 40 чалавек, ці ж калі ў вобласці ўтварылася 4 кампгрупы.

1-е гняздо (Упсала лен, Стакгольм лен, Эстэргётланд, Лен Вестманланд, Эрэбру лен, Сёдэрманланд) 2-е гняздо (Вестра-Гёталанд, Халанд лен) 3-е гняздо (Сконэ лен, Блекінгэ лен) 4-е гняздо (Емтланд, Вестэрнорланд, Еўлебарг) 5-е гняздо (Даларна, Вермланд) 6-е гняздо (Вестэрботэн, Нарботэн) 7-е гняздо (Ёнчэпінг лен, Крунуберг, Кальмар лен, Готланд)

У руху супраціву ёсць шырокі спектр розных скіраванасцяў, выдавецтва Nationellt motstånd (нацыянальны супраціў) выдае літаратуру, якая потым прадаецца на з'ездах арганізацыі і публічных мерапрыемствах. Таксама ў арганізацыі існуе дапамогу зняволеным актывістам «Fånghjälpen»Fånghjälpen informerar | Nordfront.se, выдаецца газета Nationellt Motstånd «нацыянальны супраціў», і выкладваюцца фільмы на youtube канал «Motstånds media»MotstandsMedia - YouTube.

Раней арганізацыя таксама выдавала газету Folktribunen (народная трыбуна).

Гуказапісвальная кампанія Nordland у свой час была цесна звязана з супрацівам, і ў пачатку 2000-х нават стала яе часткай.

Актывізм Супраціў займаецца як унутрыарганізацыйнай, так і грамадскай дзейнасцю. Унутрыарганізацыйнай дзейнасці ставіцца сярод іншага: абавязковая трэніроўка баявымі мастацтвамі, дзейнасць рознага роду на прыродзе, ідэалагічная адукацыя. Грамадскі актывізм ж, уключае ў сябе рэгулярныя выхады на плошчы, дэманстрацыі, раздачы ўлётак, расклейкі афішай, налепак, устаноўка транспарантаў, плакатаў і сцягоў.

Рух супраціву вядзе сваю дзейнасць адкрыта, выступае супраць ананімнасці ў шэрагах актывістаў, і заклікае адкрыта заяўляць пра свае погляды.Kontrast: Svenska Motståndsrörelsen: del 1 Anonymitet och hets | Nordfront.se

Варта таксама адзначыць што ў арганізацыі ёсць розная градацыя сяброўства, можна быць «stödmedlem» нешта падобна спачуваючым беспартыйным пад час камуністычнай рэвалюцыі ў Расеі, «medlem» паўнапраўны сябра арганізацыі і «aktivist». Зразумела ў розных сябраў арганізацыі розныя правы і абавязкі. Напрыклад актывісты абавязаны займацца баявымі мастацтвамі і выконваць пэўную колькасць працы, а сябры ж вызваляюцца ад актыўнай працы, але тым часам ім не даступныя зніжкі на прадукцыю выпусканую арганізацыяй, такую як напрыклад літаратура, адзенне з сімволікай арганізацыі і т. п.

Раз у год актывісты праходзяць тэст на фізічную сілу і цягавітасць, куды сярод іншага ўваходзіць і бой супраць дваіх супернікаў, у якім трэба выстаяць хвіліну і паказаць асновы валодання баявымі мастацтвамі. Калі актывіст не праходзіць тэст, ён аўтаматычна становіцца сябрам арганізацыі.

Выдавецтва нацыянальны супраціў і анлайн-крама Пры Паўночным супраціве ёсць кніжнае выдавецтва «нацыянальны супраціў» (Швед. Nationellt Motstånd), якое выдае літаратуру звязаную ў першую чаргу з дзейнасцю арганізацыі.

Асноўны прадавец прадукцыі і літаратуры ў арганізацыі, з'яўляецца анлайн-крама nordfront förlag, якая акрамя прадукцыі звязанай з арганізацыяй, прадае таксама прадукцыю і іншых выдавецтваў, гуказапісваючых кампаній і фірмаў так ці інакш звязаных з тэматыкай нацыяналізму.

Меркаванне шведскай службы дзяржбяспекі аб руху супраціву На думку шведскай службы дзяржаўнай бяспекі, рух супраціву — гэта арганізацыя, якая прадстаўляе найбольшую пагрозу ўнутранай бяспецы Швецыі. Па іх ацэнках, паўночны рух супраціву, з’яўляецца галоўнай арганізацыяй у асяроддзі белых нацыяналістаў у Швецыі. Арганізацыя пабудавана на выразнай іерархіі, з відавочнай мілітарысцкай тэматыкай. Служба дзяржаўнай бяспекі, таксама гаворыць аб тым, што да сяброў арганізацыі не раз выкарыстоўваліся дысцыплінарныя меры ў сувязі з учыненых імі злачынствамі.

Заўвагі

Спасылкі

Катэгорыя:Нацызм Катэгорыя:Нацыяналізм Катэгорыя:Неанацысцкія арганізацыі Катэгорыя:Арганізацыі Швецыі Катэгорыя:Палітыка Даніі Катэгорыя:Палітыка Нарвегіі Катэгорыя:Палітыка Фінляндыі Катэгорыя:Палітыка Швецыі Катэгорыя:Палітычныя партыі Швецыі Катэгорыя:Палітычныя партыі паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1997 годзе