У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі:

Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь; гарады абласнога падпарадкавання — найбольш буйныя населеныя пункты (з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек), якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай; гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстаноў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.

Карта размяшчэння гарадоў Віцебскай вобласці Гарады з насельніцтвам:

— 200 000 і больш— ад 10 000 да 19 999— ад 100 000 да 199 999— ад 5 000 да 9 999— ад 50 000 да 99 999— 1 999 і менш

Зялёным колерам пазначаны гарады, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.

Колькасць гарадоў і іх жыхароў На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Віцебскай вобласці Беларусі налічвалася 19 гарадоў, сярод якіх 4 гарады абласнога падпарадкавання і 15 — раённага, у тым ліку:

НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаўу працэнтахЖыхароўЖыхароўу працэнтах200 000 і больш5,26 %43,03 %ад 100 000 да 199 9995,26 %14,50 %ад 50 000 да 99 99910,53 %22,34 %ад 10 000 да 19 99936,84 %12,85 %ад 5 000 да 9 99936,84 %7,04 %1 999 і менш5,26 %0,24 %Сума100,00 %100,00 %

На 1 студзеня 2017 года было таксама 19 гарадоў, але ўжо толькі 2 гарады абласнога падпарадкавання і 17 — раённага.

Спіс гарадоў Віцебскай вобласці Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі.

+Гарады Віцебскай вобласці№ГербНазва кірыліцайНазва лацініцайРаёнКолькасць жыхароў (перапіс, 2009)Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017)Змена (2017 да 2009)1ВіцебскViciebskгорад Віцебск+6,32 %2ОршаOršaАршанскі (з 2013);горад Орша (да 2013)−1,10 %3НаваполацкNavapolackгорад Наваполацк+4,23 %4ПолацкPolackПолацкі (з 2013);горад Полацк (да 2013)+2,99 %5ПаставыPastavyПастаўскі+0,34 %6ГлыбокаеHlybokajeГлыбоцкі+5,29 %7ЛепельLiepieĺЛепельскі+3,14 %8НовалукомльNovalukomĺЧашніцкі−6,26 %9ГарадокHaradokГарадоцкі−5,98 %10БараньBarańАршанскі (з 2013);горад Орша (да 2013)−3,78 %11БраслаўBraslaŭБраслаўскі+3,16 %12ТалачынTalačynТалачынскі−4,05 %13ЧашнікіČašnikiЧашніцкі−4,90 %14МёрыMioryМёрскі−2,28 %15ВерхнядзвінскVierchniadzvinskВерхнядзвінскі−0,54 %16СянноSiannoСенненскі−9,60 %17ДуброўнаDubroŭnaДубровенскі−11,43 %18ДокшыцыDokšycyДокшыцкі+3,00 %19ДзіснаDzisnaМёрскі−23,97 %

Галерэя

Гл. таксама Гарады Беларусі

Зноскі