Пётр Пятро́віч Пё́тух () — беларускі дзяржаўны дзеяч, кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія Нарадзіўся 3 лістапада 1950 года ў в. Вялікія Жаберычы Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў без адрыву ад вытворчасці Беларускі політэхнічны інстытут, у 1989 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу, атрымаўшы адукацыю інжынера-механіка і выкладчыка грамадскіх дысцыплін.

З 1971 па 1978 год працаваў майстрам, тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха, начальнікам цэха Барысаўскага завода аўтатрактарнага абсталявання.

Затым — на партыйнай працы: намеснік начальніка аддзела Барысаўскага гаркама КПБ, сакратар парткама прадукцыйнага прадпрыемства «Барысаўдрэў», другі сакратар гаркама. Выбіраўся першым намеснікам старшыні, старшынёй Барысаўскага гарвыканкама.

З 1991 года — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях (Дзяржкампрама Беларусі), затым — прэзідэнт канцэрна «Белместпрам».

У 1994—1998 гадах працаваў старшынёй Мінскага аблвыканкама.

Са снежня 1998 года па жнівень 2004 года кіраваў дзяржаўным прадпрыемствам «Белтрансгаз».

6 кастрычніка 2000 года быў прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белгазпрамбанк».

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання, з’яўляўся членам Камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансахПершае скліканне (З 13 студзеня 1997 па 19 снежня 2000 г.) .

Тэма кандыдатскай дысертацыі — «Распрацоўка тэхналагічных метадаў павышэння надзейнасці працы доўга эксплуатуючых магістральных газаправодаў газатранспартнай сістэмы Рэспублікі Беларусь»Разработка технологических методов повышения надежности работы длительно эксплуатируемых магистральных газопроводов газотранспортной системы Республики Беларусь : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. техн. наук : 01.04.14 : 05.03.2004 / Петух Петр Петрович ; Нац. акад. наук Беларуси, Гос. научное учреждение «Ин-т тепло и массообмена им. А. В. Лыкова». — Мн., 2004. — 19 с. — Рез. парал.: белорус., рус., англ. — Библиогр.: с. 16 (10 назв.)..

Сям’я Жанаты, мае дачку.

Крыніцы

Катэгорыя:Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Кандыдаты тэхнічных навук Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Старшыні Барысаўскага гарадскога выканаўчага камітэта