Anchusa azurea — шматгадовая расліна сямейства Бурачнікавыя.
Вышыня расліны ад 100 да 140 см. Сцябло прамое, тоўстае, галінастае. Лісце шчацініста-апушанае. Цвіце з чэрвеня па верасень. Кветкі блакітныя. Расце ў паўднёвых раёнах еўрапейскай часткі Расіі, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Міжземнамор'і і Малой Азіі. Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны.
Спасылкі
(Праверана 5 траўня 2013 г.)
Катэгорыя:Пакрывец Катэгорыя:Флора Еўразіі