Людмі́ла Анато́льеўна Дабры́ніна (, пас. Леніна, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія Нарадзілася 20 лістапада 1961 года ў пас. Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, эканаміст па бухгалтарскім уліку; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працавала эканамістам па працы ў калгасе «Новы свет» Расонскага раёна Віцебскай вобласці; намеснікам старшыні, начальнікам аддзела эканомікі Расонскага раённага аграпрамысловага аб'яднання; намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам аддзела эканомікі сельскай гаспадаркі, намеснікам старшыні, загадчыкам аддзела эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Расонскага раённага выканаўчага камітэта; галоўным эканамістам, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы, генеральным дырэктарам ААТ «Оршабудматэрыялы»; намеснікам старшыні Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта; старшынёй Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё Замужам, мае сына і дачку.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў