Тама́ра Пятро́ўна Красо́ўская (, в. Забашавічы, , Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Біяграфія Нарадзілася 2 студзеня 1965 года ў в. Забашавічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне сацыяльнай сферай», магістратуру гэтай жа акадэміі па спецыяльнасці «Прававое рэгуляванне кіраўніцкай дзейнасці ў сацыяльных і эканамічных сістэмах».  

Працавала інжынерам-тэхнолагам, старшым тавараведам аддзела збыту, інспектарам аддзела кадраў Барысаўскага аўтарамонтнага завода; інспектарам, загадчыкам, начальнікам аддзела запісаў актаў грамадзянскага стану Барысаўскага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнікам аддзела запісаў актаў грамадзянскага стану, кіраўніком спраў Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта. Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама.

Дэпутатка Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў 25-гаДасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь , 26-га і 27-га скліканняў.  

Дэлегатка VII Усебеларускага народнага сходу.  

Старшыня адміністрацыйнай камісіі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Барысаўскага, Крупскага і Бярэзінскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.  

Старшыня Барысаўскага раённага Савета жанчын, пасля старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын.  

Узнагароды Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё Замужам, мае сына і дачку.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дасье на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання