Мечыслаў Віктаравіч Морхат (, в. Залесінкі, , Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 25 жніўня 1958 года ў в. Залесінкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Працаваў спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам, старшынёй калгаса «Вялікае Сяло»; першым намеснікам старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, старшынёй Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі ўзнагародамі.
Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта