Ілья Аляксандравіч Мурашка (, пас. Усяж, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 17 чэрвеня 1981 года ў пас. Усяж Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, інжынер-механік.

Працаваў майстрам вытворчага навучання ўстановы адукацыі «Смалявіцкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 204 сельскагаспадарчай вытворчасці», вядучым інжынерам па ахове працы аддзела адукацыі Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта, майстрам змены брыкетнага цэха вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага торфапрадпрыемства «Усяж» Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, начальнікам брыкетнага цэха ААТ «Торфабрыкетны завод «Усяж» Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання