Аляксандр Андрэевіч Папкоў (, в. Шчэкатава, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 2 студзеня 1948 года ў в. Шчэкатава Магілёўскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію; Вышэйшую партыйную школу. Кандыдат эканамічных навук. Аўтар шэрагу навуковых работ і публікацый.
Уся працоўная дзейнасць непарыўна звязана з сельскай гаспадаркай. У 19 гадоў — галоўны аграном калгаса «Іскра» Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, у 24 гады — старшыня калгаса імя Андрэева Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У наступныя гады працы на Шклоўшчыне — першы намеснік старшыні, старшыня Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта, першы сакратар раённага камітэта КПБ. З 1996 па 1998 год — старшыня Круглянскага раённага выканаўчага камітэта. У 1998 годзе прызначаны Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе пытанні сельскай гаспадаркі. Працуючы з 2003 года на пасадзе Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, працягваў займацца рашэннем стратэгічных задач аграрнай эканомікі, адраджэння вёскі, развіцця яе сацыяльнай сферы, курыраваў пытанні кадравай і рэгіянальнай палітыкі.
З'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
11 кастрычніка 2016 года Прэзідэнт Беларусі прызначыў Аляксандра Папкова членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI скліканняЛукашенко назначил Попкова членом Совета Республики .
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўную доблесць», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты, мае дзвюх дачок.
Крыніцы
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Старшыні Круглянскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання