Аляксандр Іванавіч Разганаў (, в. Прудок, , Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 6 лютага 1953 года ў в. Прудок Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном.
Працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады ў калгасе «Зара» Слаўгарадскага раёна; начальнікам вытворчага ўчастка аддзялення Рагі; намеснікам старшыні калгаса «Савецкая Беларусь» Слаўгарадскага раёна; намеснікам старшыні, старшынёй калгаса «Зара» Слаўгарадскага раёна; намеснікам старшыні па пытаннях раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта; старшынёй Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта.
З'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага і чацвёртага скліканняў, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях.
Выбіраўся дэпутатам Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці, членам Камісіі па аграпрамысловай палітыцы, прыродакарыстанні і экалогіі.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці, ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты, мае дзвюх дачок.
Крыніцы
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Старшыні Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання