Уладзімір Іванавіч Пузырэўскі (, в. Вішнёўка, , Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 24 лістапада 1955 года ў в. Вішнёўка Мінскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, зоаінжынер. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Кандыдаты сельскагаспадарчых навук Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Брэсцкай вобласці