Міхаіл Іосіфавіч Пачынак (, с. Ныркіў, , Цярнопальская вобласць, УССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 27 снежня 1951 года ў с. Ныркаў Залешчыцкага раёна Цярнопальскай вобласці (УССР).
Скончыў Львоўскі ордэна Леніна політэхнічны інстытут, інжынер-эканаміст; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.
Працаваў дырэктарам філіяла «Гомельскія цеплавыя сеткі РУП «Гомельэнерга». Накіроўваўся Міністэрствам энергетыкі і электрыфікацыі СССР у Мангольскую Народную Рэспубліку на будаўніцтва Эрдэнэцкай ЦЭЦ.
З'яўляўся дэпутатам Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць трэцяга, дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання