Эдуард Аляксандравіч Сенькевіч (, , Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 15 красавіка 1952 года ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыст.

Працаваў следчым пракуратуры г. Бабруйска, Магілёўскай транспартнай пракуратуры; пракурорам Баранавіцкай транспартнай пракуратуры, Магілёўскай транспартнай пракуратуры; начальнікам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, намеснікам, першым намеснікам пракурора, пракурорам Магілёўскай вобласці.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання