Аляксандр Іванавіч Сягоднік (, в. Хілякі, , Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Біяграфія Нарадзіўся 30 чэрвеня 1956 года ў в. Хілякі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік беларускай мовы і літаратуры; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст дзяржаўнага кіравання.
Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Сушанскай васьмігадовай школы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці; арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы Матырынскай сярэдняй школы Лепельскага раёна; загадчыкам аддзела адукацыі Лепельскага райвыканкама; інструктарам Віцебскага абкама КПБ; генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога аб'яднання па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі; старшынёй Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі; першым намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама; начальнікам упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Асабістае жыццё Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Крыніцы
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання