Аляксандр Пятровіч Удодаў (нар. , , Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 19 снежня 1952 года ў г. Гродне.
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынер шляхоў зносін — механік.
Прайшоў працоўны шлях ад брыгадзіра лакаматыўнага дэпо да начальніка РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Выбіраўся ў склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, з’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
З’яўляўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку і сына.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Чыгуначнікі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Чыгуначнікі СССР