Партрэт Аляксандра Хадкевіча — карціна невядомага мастака з Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, напісаная ў канцы XVI ст..

Апісанне Карціна адлюстроўвае фундатара Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра Аляксандра Хадкевіча. Фігура напісана на дошцы ў рост. Хадкевіч — сутулы, каржакаваты стары, з доўгай акладзістай барадой. Вытанчаныя рысы твару — высокі лоб, доўгі нос, рашучы погляд вялікіх вачэй — нагадваюць, з аднаго боку, біблейскі персанаж, з другога — абагульнены беларускі фальклорна-этнічны тып. Славяна-візантыйская іканапісная традыцыя праяўляецца ў статычнасці і застыласці постаці, нерухомасці позірку.

Літаратура

Катэгорыя:Партрэты Катэгорыя:Карціны XVI стагоддзя Катэгорыя:Жывапіс Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр Катэгорыя:Жывапіс Адраджэння