Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Прылукі Брэсцкага раёна.
Гісторыя На паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1870 годзе з дрэва.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучана двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, да алтарнай часткі — прамавугольная апсіда з нізкай рызніцай. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Інтэр'ер thumb|Праабражэнне Гасподне. Ікона з Прылуцкай Пакроўскай царквы, 17 ст. Абразы «Божая Маці Замілаванне» і «Хрышчэнне», абразы 17 — 18 ст.: «Мікалай Цудатворац», «Праабражэнне», «Хрышчэнне Хрыста і Маці Божая Замілаванне», «Адзігітрыя».
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Прылукі (Брэсцкі раён) Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1870 год у Беларусі