Мало́е Хацько́ва — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 32 км на ўсход ад горада Полацк, за 9 км на паўночны ўсход ад вёскі Домнікі, у басейне ракі Ценіца.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км.

Схілы катлавіны слаба выражаны, на поўдні параслі забалочаным хмызняком, на поўначы, паўночным усходзе пад лугам.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна