Малы́ Супо́нец — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 40 км на ўсход ад горада Глыбокае, за 1 км на ўсход ад хутара Скрабатуны, у басейне ракі Альзініца.
Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 1,39 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, на поўдні зліваюцца са схіламі. Злучана пратокай з возерам Вялікі Супонец.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна