BMW 315/1 — спартыўная мадэль з кузавам родстар на базе BMW 315 нямецкай кампаніі BMW, што выпускалася на працягу 1934 — 1935 гадоў у колькасці 230 машын.

Канструкцыя

Летам 1934 года была распрацавана спартыўная мадэль, якая была некалькі карацей і ніжэй, чым BMW 315. Шасціцыліндравы радны рухавік атрымаў тры карбюратары Solex 26 BFRH. Дзякуючы павышэнню ступені сціску (1:6,8 замест 1:5,6) магутнасць узрасла да 40 к. с. (29 кВт) пры 4200 аб/хв. Па жаданні ўладальніка ўсталёўвалі здымны дах. Аўтамабілі даволі паспяхова выступалі на спаборніцтвах свайго класа машын, дзякуючы чаму было вырашана распрацаваць магутны матор аб'ёмам да 2,0 літраў. З ім машына атрымала пазначэнне BMW 319/1. Максімальная хуткасць складала 125 км/г.

Кошт аўтамабіля складаў 5 200 марак.

Літаратура

Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928–1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7

Спасылкі

BMW 315/1 Sportwagen

Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта 315/1 Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі