Велікама́лешаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вялікае Малешава.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Азданіцкі (Аздаміцкі) сельсавет у складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Азданічы (Аздамічы). З 8 верасня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Альгомельскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. Пасля скасавання Давыд-Гарадоцкага раёна 19 студзеня 1961 года сельсавет далучаны да Столінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Аздаміцкага сельсавета 12 населеных пунктаў. 4 мая 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікае Малешава, сельсавет перайменаваны ў Вялікамалешаўскі, вёскі Аздамічы і Цераблічы перададзены ў склад адноўленага Рамельскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680)..

Склад Вёска Альгомель Аграгарадок Вялікае Малешава Аграгарадок Кароцічы Вёска Луткі Вёска Талмачава

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4736 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 99,2 % — беларусыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 4615 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Сайт Столінскага раённага выканаўчага камітэта

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Давыд-Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе